Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ваяцкі марш

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор,
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор,
Дамо адпор!

Няхай жыве магутны, смелы
Наш беларускі вольны дух,
Вольны дух!
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрый сабой народны рух.

На бой за шчасце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго.

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Бачыць той,
Хто смее нам нясці прымусы
І першы выкліча на бой!

Браты да шчасця мы падходзім,
Хай гром грыміць яшчэ мацней,
Ў крывавых муках мы народзім,
Жыццё Бацькоўшчыны свае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ваяцкі марш - Аўтар невядомы