Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сурпрыз

Жадаюць лепшага заўжды,
альбо нічОга не жадаюць.
Хіба праклён ажыццявіць
сваім здяйсненнем супермару?

Нашто аб гэтым нагадаў?-
І сам не ведаю, прабачце…
На новы год жадаю вам
здяйсняць жаданні… І не бачыць

Такія дробязі, як сам,
калі згубіў да рэшты мэты.
Няхай жыве святы падман,
непадуладны нашым ведам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сурпрыз - Франак Нырка