Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Радаўніца

У дзень святы, у дзень Пашаны продкаў,
Калі з вышынь спускаюцца багі,
Мой травень беларускі самы звонкі
Люляе водар славы залаты…

Гайдае на арэлях пошум траваў,
Птушыныя сюіты, пацалункі рэк…
У дзень Святы бацькі зноў з намі —
У кожны дзень, адвеку ў век!!!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Радаўніца - Павел Гаспадыніч