Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш “Выбар

“Выбар”
Шэрых будняў карагод
Ланцужком збірае год
Дзень за днем, як два блізняты
Не разлічыш будні, святы
Рэдка сонца, хмуры вечар
Хоць не злазь ты з цеплай печы
Сум, маркота, халады
І ўжо не малады
Апусьціўшы долу вочы
Сам не ведаеш што хочаш
Паглядзім з другога боку
На пытанне іншым вокам
І зусім не пастарэў
Можа крышку пасталеў
А душа то маладая
Не галосіць а спявае
Не брыдзе яна, танцуе
Прыгалубіць, пацалуе
Дзень пачаўся-дождык сее
Свежым ветрыкам павее
Хмаркі ў небе ен разгоніць
І вясна зіму прагоніць
У лісьце дрэвы апрануцца
Там глядзіш, лясы прачнуцца
Кожны дзень як быццам свята
Не ўтрымае цябе хата
Выбірай, што да спадобы:
Сам пануры, хмурыш бровы
Прыйдзе дзень і ты яго
Шэрай фарбай намалюеш
Спевы птушак не пачуеш
Ці прыветлівы, вяселы
Кожны дзень па-свойму новы
Як з вяселкаю малюнак
Дзень, як божы падарунак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш “Выбар - Мікалай Кот