Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Залатыя званы, залатыя каштаны

Залатыя званы, залатыя каштаны,
Цёплы водар завулкаў старых.
Залатыя званы з песняй ціхай ды цмянай –
Пахкай восені сонечны ўздых.
Залатыя званы – пад нябёсамі станы,
Смех дзіцячы ва ўсмешцы старой.
І схіляецца нехта над цёмны каштанам,
Па-над восеньскай стараной.
Залатыя званы. Раскідаючы крылы,
Адлятае чырвоны каштан.
Ападаюць лісты. Між каменняў і пылу
Застаецца аголены стан.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Залатыя званы, залатыя каштаны - Кацярына Глухоўская