Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я люблю чырвоны колер цэглы

Я люблю чырвоны колер цэглы,
Даўнія цагляныя муры.
Я люблю старых заводаў цэхі
У святле рабінавай зары.

То жыцця найпрыгажэйшы колер,
Як і хараство лясоў і ніў.
I вучыўся я ў цаглянай школе
I нямала гліны памясіў.

Хай звініць яна спрадвечным звонам
На будоўлі ў наш бетонны час…
I сцяна Крамля, як сцяг чырвоны,
I музей чырвоны Ільіча.

1976

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я люблю чырвоны колер цэглы - Пiмен Панчанка