Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш У НЕМЫМ ЗАХАПЛЕННI

Званы пяюць вербнай нядзелi,
А зямля спiць зiмовым сном.
Гракi да хат не даляцелi
I не кранулi крыг крылом.

Рве вецер i зрывае хустку,
Пазёмка цягнецца за лес.
Счарнеўшы снег таўсценнай лустай
I словы: “Лазар уваскрос!”

Яшчэ адзiн студзёны тыдзень,
Званы не перастануць пець.
Цяпло ўсiм нясi, Вялiкдзень!
Перад святлом адступiць смерць.

Сяргей Брандт, 24.03.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У НЕМЫМ ЗАХАПЛЕННI - Сяргей Брандт