Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Бульбакапанне

БУЛЬБАКАПАННЕ

Бульбакапання часам гожым
Зноў стукаюцца да мяне
Ўспамiны, быццам бульба ў кошык
На разаранай баразне:

Яшчэ бульбашык невялiкi
I я з дарослымi стаю
На пульхнай глебе i без лiку
Паклоны бульбе аддаю.

I мне таксама глянуць люба,
I я не менш за ўсiх тут рад,
Што урадзiла добра бульба –
Мяшкi пасталi хутка ў рад.

Хоць ные цела ўсё пад вечар,
Ды сам стараюся не ныць.
I вельмi шчаслiў чалавечак
Перад вячэрай рукi мыць.

I, бульбе дзякуючы, мара
Збылася – ўсiм сабрацца нам.
Над бульбаю дымiцца пара,
Нiбы над ворывам туман.

– У гэтым годзе дзякуй Богу –
Размову мама завяла, –
А летась бульбачка, як боб той,
На глiне мылкаю была.
А зараз сыпкая на дзiва,
Як пiрагi, наш хлеб другi!..

Бульбакапання час. Дзяцiнства.
Ўспамiны б’юцца ў берагi…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бульбакапанне - Станіслаў Валодзька