Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я раскрываю сшытак

Я раскрываю сшытак і пішу,
Я давяраю аркушу паперы.
Я ўсё аддам…
Адзінае –
Прашу:
Не зачыняйце, калі ласка, дзверы,
Не выганяйце ў ноч маіх радкоў,
Не прымушайце вершы да жабрацтва.
Не трэба выракацца,
Мы жа – брацтва!
І неяк разам трэба нам сабрацца
На шчырую размову радакоў.
Паслухаць ціха споведзь ці імшу,
Бо закарэлі сэрцам і душою…
Няма для лазні лепшага пакрою –
Я распранаю сэрца і душу!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я раскрываю сшытак - Георгій Ліхтаровіч