Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Матылёк

Ты скажы, Галінка,
Як мы будзем жыць?
Ты мая смяшынка,
Трэба даражыць

Кожным днём пражытым,
Кожнаю вясной.
Валасы, як жыта,
У цябе адной.

Вочы з сінявою,
нібы васілёк,
Добра мне с табою,
Чуда матылёк.

Ты сваёй пясчотай,
Ласкай, дабрынёй,
Нібы граеш ноты
Ў душы маёй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Матылёк - Іосіф Бяганскі