Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Васілёк

Як забыць вы мне скажыце,
васількі тыя у жыце?
Іх блакітныя галоўкі
выглядалі з жыта лоўка.
Хоць на ўскрайку тых палеткаў
зацвітала дужа кветкаў,
але надта вабіў зрок-
Сінявокі васілёк.
Мы яго ў ахапкі рвалі
ды ў вянкі перапляталі,
з рамонкам белым упрымешку
гледзячы пры тым на рэчку.
Па рацэ вянкі пускалі,
яны хутка адплывалі,
ды было відаць здалёк,
як красу сваю на хвалях
нясе сіні васілёк.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Васілёк - Зінаіда Русак