Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гаспадынька Франуся

Глянь у поле – там дзяўчынка з бараной танцуе.
Як у такт яна ступае, як канём кіруе!
Што ў яе за павароты! Што за гнуткасць стану!
На красу такую толькі б любавацца пану!
На мяне ёй сорам глянуць. Памажы ёй, Божа!
Ды і так у шчырай працы Бог ёй дапаможа.
На мяжу жаўрук спусціўся – хоць на паўхвілінкі
Не здалёк, а зблізку танец паглядзець дзяўчынкі.
Шкода толькі: знекуль вецер наляцеў халодны,
Ды і конь яе нядужы – доўга быў галодны.
Божа! Дай хоць добрых коней аратаям нашым.
Каб жылі яны, як людзі. Плёну полю, пашам.
Мілы танец, што чаруе вока ў час натхнёны,
Ды мілейшы той, што ўсім нам хлеб дае штодзённы.
Пасля танца, што між сценаў, – толькі пыл курыцца,
Па Франусіным жа танцы – збажына кусціцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гаспадынька Франуся - Ян Чачот