Верш Будзем здзіўляцца
Калі нічаму не здзіўляцца,
То жыць вельмі сумна на свеце.
Спадарства, давайце здзіўляцца,
Здзіўляйцеся, людзі, дарослыя, дзеці!
Здзіўляймася сіняму, сіняму небу,
Дажджу, вераб’ям і вясеннім пралескам,
Жытнёваму полю і свежаму хлебу,
Рацэ, ручаю і сасноваму лесу…
Прыроду што раз адкрывайце нанова,
Пра з’явы прыроды благога – ні слова,
А толькі – вітанне і захапленне.
Марозу і ветру, і ціхай пагодзе,
Ласкаваму маю, туманам асеннім,
Вясёламу лету і сонцу на ўсходзе,-
Здзіўленне, здзіўленне, заўсёды – здзіўленне!
Яно дадае для жыцця аптымізму,
І адрэналіну твайму арганізму.
Здзіўленне – праява эмоцый дадатных.
Здзіўляйся – і будзь у настроі выдатным!