Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Летним ранкам

Выйду ўранку,
Пастаю на ганку,
Пагляджу навокал,
На аблокі зірну вокам,
А пасля – на сонца,
На прастор бясконцы.
Удыхну паветра
На поўныя грудзі.
Парадуюся лету,
Гэтак жа, як людзі,
Што ідуць ля ганку
На работу зранку.
Разам пайду з імі
Сцежкамі аднымі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Летним ранкам - Пётр Шакола