Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Радасць

Радуюся лету
і шчодраму сонцу –
Я у захапленні
ад яго цяпла.
Рад, што ёсць заўсёды,
кожнае імгненне,
і давеку будзе
родная зямля!

Радуюся птушкам,
мурашам, раслінам,
дожджыку грыбному
і палёту чмяля,
і рацэ, і мору,
блакітнаму небу,
бясконцай прасторы… –
Гэта ж нам прырода
п р о с т а т а к дала!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Радасць - Пётр Шакола