Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А ў тваёй руцэ

А ў тваёй руцэ –
не мая рука,
а ў маёй рацэ –
камяні на дне.
Камяні, што кідалі
мы, шчаслівыя,
а кругі ад іх
разышліся, згінулі…
У тваёй рацэ
камень, што не тоне,
на маёй руцэ
крыжык,
каб успомніць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А ў тваёй руцэ - Аксана Спрынчан