Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аглядальнікі

Вакацыі
высокіх дамоў.
агламерацыі
аглядальнікаў тваіх сноў
згубяць сэнс
ізноў.

Праглынай святло,
зьзяй перада мной.
некалі было
ў краіне мрой…
ноч.

Апроч
сценаў, апроч
хмар
самы дарагі
тавар
сумных ма-
раў.

Апроч дамоў, апроч вязніц,
апроч высокіх дрэваў ніц…
падаеш.
падхаплю твой палёт,
завітаем у мой намёт –
кахаеш.

Кандэнсацыі
слёз на шчацэ.
нацыі
ўздоўж па рацэ.
твая рука
ў маёй руцэ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Аглядальнікі - Ігар Палынскі