Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзяўчыне, якой пакуль не існуе

Ты маеш цёмны вочкі,
Нібы палескі ночкі,
Густыя валасы,
Як родныя лясы.

Ты маеш роўны носік,
Як холмік пад калоссем,
У сэрцы цеплыню,
Як ў восенскім агню.

Ты маеш цёмны бровы,
Як ноч над дальнім борам,
Нясеш ты мне вясну,
Якую я люблю.

Мы пройдзем праз балоты,
Мы пройдзем праз турботы,
Праскочым праз агонь,
Давай сваю далонь.

Твой голас самы нежны
Пачую непазбежна,
Кахаеш ты мяне.
Жыццё, як казка ў сне.

Ты маеш рукі белы,
Ты маеш позірк смелы,
Стаіш ля жураўля,
Цябе кахаю я.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзяўчыне, якой пакуль не існуе - Кірыл Азімка