Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За якой гарою

За якой гарою,
Дзе шукаць па свеце
Маладыя мроі
Маладога лета,

Што цвілі, буялі
Колісь так шматкветна,
А пасля завялі
Ціха й непрыкметна,

Хоць душа й сягоння
Леціцца й вяснуе
Над гадоў прадоннем,
Над вячэрнім сумам

І радкі міжволі
Мкнуць на край Сусвету
Ў маладыя мроі
Маладога лета?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш За якой гарою - Мікола Шабовіч