Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заўжды пільнуюць нас турботы

Глебу Хмялёву
Заўжды пільнуюць нас турботы –
Ды, часам, так, што не ўздыхнуць.
Але вясна знясе гароту,
І ты ўсміхнешся, дружа, потым
Над т ы м імкненнем не задзьмуць
Агонь адносінаў сур’ёзных
Да мітуслівасці жыцця.
Вясна!
Віруюць сок бярозы…
Твой дзень…
Чаканне адкрыцця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заўжды пільнуюць нас турботы - Мікола Яцкоў