Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Выкладзем Сцяг

Выкладзем Сцяг свой з цеглы
і аніхто не паруша.
Воляй запалім сэрцы,
чыстым імкненнем-душы.

Як ваўкалакі ноччу
выйдзем на паляванне
і са шляху ня збочым-
дзёрскія здзейснім пляны!

З мовай у крыві пакінем
дзеткам агіду рабства
і за жыццё Краіны
прагу свайго змагарства.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Выкладзем Сцяг - Таццяна Барысава