Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзесьці ёсьць, буду верыць заўжды я

Дзесьці ёсьць, буду верыць заўжды я,
Апантана, да болю ў грудзях.
Той агеньчык, дзяўчына сьвятая,
Што прыносіць каханьня пах.

Дзесьці ты, і напэўна чакаеш,
Паміж цемрай і безданьню сьлёз.
Усёй пяшчотай сваёй саграваеш,
І чароўным робіш мой лёс.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзесьці ёсьць, буду верыць заўжды я - Мікіта Прыходзька