Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці заўсёды я з табою буду

Ці заўседы я з табою буду?
мая радзімая зямля,
ці зноў пабачу тую руту?
што супакойвала маля.

Ці зноў пачую песні я самоты?
у гушчы пушчаў і бароў,
ці зноў стапчу старыя боты?
шпарка бегшы да сяброў.

Ці маці зноўку маладою прыгажуняй стане?
і сына прыгалубіць як дзіця,
бацька на стол чарку ставіць?
вып’ем жа за мір, мае дзіця.

Ці зноў заплачу я расою?
узгадаўшы маладосць,
ці не забуду сваю мрою?
палюбіўшы зямлі нашай прыгажосць.

Ці будзем мы з братамі,
як у дзяцінстве разам бегаць і гуляць?
кветкі-травы топчачы нагамі,
нешта весела крычаць?

Не, таго болей і ня будзе,
перамеле ў пыл каменне час,
душа мая ўжо ў брудзе.
дзяцінства скончылась для нас…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ці заўсёды я з табою буду - Ігар Гайкевіч