Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вітаўт

Князь фанабэрыста трызніў пра веліч краіны,
З мечам поўсвету прайшоў ён у пошуках славы,
А паміж войнамі дух гартаваў у дружыны,
Монстра ляснога спусціўшы на іх, для забавы.

Кроў пацякла быццам з сэрца майго пры ўспамінах…
Вояў, хто выжыў, не бралі ні стрэлы, ні дзіды.
Князь усталёўваў свой сцяг на варожых руінах,
Чашу да вуснаў падносячы з шаляў Феміды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вітаўт - Алесь Яжэвіч