Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мадонна з нябыту

Мастаку А. Кузьмічу

У нябеснай жанчыны блакітная кроў
і з валокнаў сінечы сатканае сэрца.
Яна любіць гуляць на руінах муроў
і чакаць, покуль грэх з пакараннем сальецца.

Яе першым каханым быў прывід-вар’ят,
што пакінуў сляды пацалункаў на вуснах.
А прызначаным лёсам стаў баль-маскарад,
залучыўшы мадонну ў палон свой спакусны.

І багіня, і служка ў абліччы адным
у пакутах мелодыю свету стварае.
Голас Вечнасці ціха спявае аб тым,
што яе таямнічасць зусім не зямная.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мадонна з нябыту - Ірына Хадарэнка