Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песня менестрэляў

На папялішчы кахання
Знікнуць былыя мары.
Толькі гучыць у сэрцы
Сумны напеў гітары.

Плачуць бясслёзна вочы,
Твар – як загіпсаваны.
І паступова ўпадае
Розум у стан нірваны.

Рэшткі забітых пачуццяў
Блытаюцца ў павуціне.
Хуткая смерць кахання –
Быццам на гільяціне.

Гэта няцяжка прадбачыць.
Так яно ўсё і будзе.
Каханне знікае ў пакутах…
Навошта ж яно вам, людзі?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Песня менестрэляў - Ірына Хадарэнка