Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сентыментальны раманс

He думаў, што так лёгка будзе мне
Сказаць табе “бывай” на развітанне,
Глядзець на ружы ў час іх адцвітання
He думаў, што так лёгка будзе мне.

Я думаў, што каханне – гэта круг
I радыус яго – як свет, бясконцы,
А калі не, – дык ад зямлі да сонца,
Каханне, – думаў я, – бясконцы круг.

He верыў, што ў каханні ёсць мяжа.
За ёю – здрада, як дрыгва-смактуха,
Расчараванне, рэўнасць, боль і скруха,
He верыў, што ў каханні ёсць мяжа.

Я думаў, што каханне – гэта круг
I радыус яго – як свет, бясконцы,
А калі не, – дык ад зямлі да сонца,
Каханне, – думаў я, – бясконцы круг.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сентыментальны раманс - Анатоль Грачанікаў