Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Ты гэта зразумеў

Не верыў у злосць вайны,
казаў: ” ды што там…
а дзе ж яна цяпер?”
На спачування не ахвочы
смяяўся ты
казаў: ” не вер!”

Усе ж верыў я у тое шчасце
што людзям мір нясе…
У вайну, што можа шчасце скрасці
і зруйнаваць дамы ўсе.
Што гнезды птушак спаліць хутка
і птушанят малых заб’е…
Аб гэтым я нагадваў зрэдку,
шаптаў аб гэтым я табе.
А зразумеў мяне ня скора,
і шмат тады прайшло гадоў,
калі з вайны ішоў дамоў,
ты ўбачыў крыві мора,
ад гнезд гаркі ўнюхаў дым
і птушанят паўсюль забітых…
Паспачувай жа ты ўсім
у сваіх гаркіх малітвах…
Паспачувай, калі ўбачыш
у небе жаўруковы клін.
Над дымнай вескай
ці над лесам
зяленым альбо залатым…
Успомні свае словы
змяні свой погляд
аб вайне.
…ты зразумеў усе
на жаль,
калі агонь апек цябе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты гэта зразумеў - Алесь Борскі