Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я цыганачку танцую

Я цыганачку танцую,
Адыдзіце, дайце круг.
Толькі ногі свае чую,
Толькі сэрца моцны стук.

Завушніцы – над плячамі,
І караляў звон.
Я вішнёвымі вачамі
Выклікаю ў сэрцах стогн.

Вы са мною ў круг ідзіце,
Вас у танцы закружу,
Мне руку пазалаціце —
Толькі праўду раскажу.

Затанцую, затанцую,
Затанцую, закружу,
Ўпадабаю, зацалую
І навек прываражу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я цыганачку танцую - Вера Буланда