Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты каханая: жонка мне

Не жадаеш ты болей словаў,
Не спрабую цябе абняць,
Мне не трэба шукаць умоваў
Зноў і зноў каб цябе цалаваць

І вачэй, каб блакіт тваіх бачыць,
Каб з усмешкай на вуснах маўчаць
І трымаць ў руцэ твае пальцы,
І руку каб тваю цалаваць.

Мне не трэба шукаць умоваў:
Нават проста ўбачыць цябе-
Ты заўсёды са мною побач
Ты каханая: жонка мне…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты каханая: жонка мне - Зміцер Белуш
 »