Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Lucky strіke

Чаго табе заўсёды хацелася – каб ніколі не нагіналі ракам
каб жыцьцё заставалася непрадказальным як цыклон
і чыстым як ходнікі ў vіp-гатэлях
але цябе маюць цябе пастаянна маюць
працадаўцы чыноўнікі – заўсёды
сябры і каханыя – час ад часу
і ня важна што выходзіць у выніку –
адсутнасьць грошай і сувязяў у першым выпадку
або галімы прыход ад галімага амфетаміну ў другім
бо ўсё адно ты той каго выкрэсьлілі са сьпісу запрошаных
каго паклалі на апэрацыйны стол
і пакінулі без наркозу

Уся сістэма нагадвае вайсковыя вышкалы
дзе тваё жыцьцё гэта халяўны паёк
які ўсе намагаюцца сьпізьдзіць

Бо гэта асноўная практыка выхаваньня
бо ты вымушаны нечага шукаць
напрыклад каханьня так каханьня
а каханьне як вядома нібы сабака –
аднойчы ўцякае трапляе пад машыну
або захворвае на шаленства і яго забіваюць
папросту выводзяць у лес і пускаюць кулю ў сэрца

Ты вымушаны нешта мець
напрыклад працу так безумоўна працу
ты ламаеш ногі псуеш вочы і слых
рвеш адносіны з душой мяняючы яе на спэцоўку
і стабільныя пэнсійныя адлічэньні
а ў гэты час прэзідэнт бос
прафсаюзныя сукі і сусед адначасна
трахаюць цябе трахаюць
а калі не цябе дык тваю дзяўчыну дакладна

Будучыня гэта прыдумка дзярж. інстытутаў і карпарацыяў
ня думай пра будучыню –
гэта бясплатны дадатак да гнілой галавы
цябе проста трымаюць за лоха а калі трэба і за яйцы
таму ідзі на барыкады
будзь заўсёды з тымі хто не клапоціцца пра мараль
хто ніколі не складае праграмы наперад
бо любая зададзенасьць – пройгрыш
будзь з з тымі каго ў бардэль вядзе адзінота а не пажада
а ў магілу – трагічны выпадак
які далёка далёка не выпадак але наступства таго
што цябе нагінаюць ракам
пастаянна нагінаюць і
трахаюць
трахаюць
трахаюць

Навошта патрэбны мёд цярпеньня
калі ёсьць пякучая мята злосьці?
навошта сьвятыя з іх стыгматамі
калі бог што жыве з табой у адным інтэрнаце
рыхтуе ўсім няверным татальны страйк?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Lucky strіke - Сяргей Прылуцкі