Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навошта я так?

Дзясятае верасьня. Чакаю яго, усё ж
такі.
Вясельле сястры заўтра.
А я набыла такую прыгожую сукенку.
Яго няма.

Каляды. Ён патэлэфанаваў.
Сказаў, што сумуе.
І я таксама. Шкада,
Яго няма.

Дваццатае ліпеня. Ён яшчэ далей.
Я баюся крыху. Думаю пра яго.
Ён шмат працуе. Можна сказаць,
Яго няма.

Трыццатае лістапада. Я яшчэ яго кахаю.
Так, магчыма ў наступным годзе,
Я паеду да яго. Цяжка калі
Яго няма.

Шостае сьнежня. Навошта ён так?!
Навошта так пакрыўдзіў?
Я плачу. Добра, што
Яго няма.

Дзевятнаццатае сьнежня.
Навошта я так? Навошта я так?
Шукаю яго. Малюся. Шукаю.
Яго няма. Яго няма. Яго больш няма.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Навошта я так? - Анхела Эспіноса