Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Дыялог закаханых перад карай

– Я кахаю цябе, дарагi! Дык чаго ж ты бядуеш?
Мабыць, сэрца твае пазабыла мяне ў барацьбе?
Я кахаю цябе, любы мой! Ты аб гэтым шкадуеш?
Любы мой,
я кахаю,
кахаю,
кахаю,
кахаю цябе!

– Пагадзi i ня спрэч! Наблiжаецца наша растанне.
Хутка чорная бездань разлучыць дваiх на сцярне.
Я ня варты пазбегнуць ды збегнуць такога кахання.
Дарагая,
кахай жа,
кахай жа,
кахай жа,
кахай жа мяне!

– Дарагi, ты чаму не казаў аб каханнi пяшчотнам,
Што мяне падымае да самых пранiзлiвых зор?

– Не казаў я таму, што палiчыў у быццi гаротным,
Быццам наша каханне хавае сусветны пазор.

– Я кахаю цябе! Не ганi мяне ў стойбiшча, мiлы.
Ты чаму пазабыў залатыя цалункi свае?

– Пазабыў я таму, што, адвеку ня маючы сiлы,
Я ня ведаў, нiбыта такая любоў iснуе.

– Не цурайся мяне! Я кахаю цябе, паднябёсны,
I каханне маё апрытулiць маркоту ў журбе.
Я кахаю цябе. Я пяю непазбыўныя вёсны.
Я кахаю,
кахаю,
кахаю,
кахаю,
кахаю цябе!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дыялог закаханых перад карай - Глеб Ганчароў