Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ну чаму? вясковыя замалёўкі

Ну чаму ты мяне не цалуеш?-
Кпіла баба старому свайму,-
Не абдымеш мяне, не мілуеш,
Пра каханне не кажаш чаму?

Я, як сонца вясной у акенца,
На цябе, мой сівенькі, гляжду,
Цэлы дзень у прыгожай сукенцы
І ў хустачцы новай хаджу.

Ну чаго ты так цяжка ўздыхаеш?
Не пасварышся нават з табой.
Мо Ганэфу яшчэ ўсё кахаеш?!
То чаму ж не жаніўся на ёй?!

Ты паслухай. паслухай, што Метак
Калі раніцай гоніць кароў,
Мне заўзята падміргвае гэтак!
Я так думаю – гэта любоў.

А Язэп, наш сусд, мяне ружай,
Прыгажуняй, сунічкай назваў.
-Быў жа п’яны Язэп гэты дужа!-
З абурэннем дзядуля сказаў,-

Ты ў новай сукенцы ўсё ходзіш,
Дзе. скажы. на вячэру яда?
Пра каханне размову заводзіш,
А ў гародзе стаіць лебяда!

– Ой, раўнуеш,- старая смяецца,
Абдымае старога свайго, –
Мой каханенькі, любае сэрца!
І цалуе, цалуе яго…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ну чаму? вясковыя замалёўкі - Ірына Касянкова