Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нечаканне

Так, я ведаю-
ты прыйдзеш.
Да мяне
збяжыш ад слоты.
Але болей
не пакрыўдзіш
нечаканай адзінотай.
Там, дзе ты
мяне пакінуў,
снег цалуе
панцыр лёду.
Паглядзі-
на ім застыла
маё сэрца…
Назаўсёды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нечаканне - Таццяна Барысава