Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адліга

Шарэла сцяна,
Што кавала здаўна
Ланцугамі сцюдзёнага лёду
Усю планету.
Праз долю прыгнёту
Надакучыў ёй гром бізуна.

Цяплець пачало,
Што лёдам было,
Сонца ўвышкі вяртаецца спраўна –
Праз аблокі плаўна
Абуджае святло,
Але потым ляжыць
Марнатраўна.

Даўнюю лёду сцяну
Цёплай рукой
Варухну.
Зямлю не сагрэеш адлігай –
Нясіце хутчэй ёй
Вясну!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адліга - Антось Спясівых