Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Эверэст

Горы знікаюць.
Іх выпарае
Барвовы гігант,
Што нябёсы скарае.
Крывавае неба,
Два сілуэты.
Абодва – у скафандрах,
Чырвоны і шэры.
Месца калісці было Эверэстам,
Пакрытым снягамі,
Пакрытым ільдамі,
Пакрытым сцягамі.
“Хапіла б ім веры!”,
Два сілуэты,
Чырвоны і шэры.
Святло ірдзяное
Даліну заліла,
Што ўнізе ляжыць шчэ,
Пара бачыць свяціла,
Якое заходзіць у апошні раз
Над планетай, што ўсім была домам.
Удалечыні стаіць колам
Калона, якой сотні тысяч гадоў,
Да яе ўжо ідуць касманаўты.
“Апошні світанак ужо надышоў!”
“А ці будзе заход?”
“Мы не ўбачым…”
Адбыўся нашчаткаў ужо падыход
Да Зямлянаў былых, Зямлю здаўшых.
Касманаўты дайшлі да парэшткаў старых,
І ўжо бачаць, тае – не калона!
Манумент, аргумент, пастамент, кампанент,
Перад імі – літая асоба.
Хоць не бачна ўжо твару,
Сваім жэстам скарае ён сотні планет,
У кабуры ў яго – пісталет.
Дзве асобы кранаюць яго за нагу,
Манумента нага ўжо пацёрта.
За мільёны гадоў з панавання яго
Помнік гэтак стаяў вельмі цвёрда.
Толькі зараз пачаў выпарацца адсюль
Гарачэзным расплаўленым сонцам.
Можа дзень, можа два засталіся пакуль
Ён знікне.
Знікне.
Не.
Лідар думаў, магчыма ўладарыць Зямлёй,
І, тым болей, рабіць гэта лоўка.
Але ў Зямлі ёсць адзіны ўладар,
Той барвовы гігант,
Што вісіць над Зямлёй,
І яму засталося нядоўга.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Эверэст - Антось Спясівых