Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ВОСЕНЬСКІ НАСТРОЙ

Шэры змрок за акном,
На гадзінніку – восем.
Хтосьці паліць касцёр –
Пацягнула дымком…
Восень!
Шэры змрок на душы.
На жыцці – трыццаць восем.
Шмат задач, шмат праблем –
Ці змагу іх рашыць?
Восень.
На нябёсы зірну –
Сярод шэрані – просінь.
Сшытак, ручку вазьму,
Ціха Музе шапну:
“Восень”!

* * *

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ВОСЕНЬСКІ НАСТРОЙ - Таццяна Цвірка