Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цырымонія, фестываль, Оскар

Цырымонія, фестываль, Оскар
Сквер праводзіць імпрэзу –
“Восень”.
Прызы – імпрэссіі
для ўзнёслых гледачоў.
На шматдзённае шоў
крочаць штодзённыя людзі
з Купалы і Маркса авеню,
ім прапануюць меню
святочнае. Каб да ночы
былі захмелелыя –
кляновае сухое чырвонае,
залацістае альховае белае

Дуб да пачатку святочных
дзён, плюнуўшы на каляндар,
Раздае каляровае
манпасье. Ясень на тратуар
шые дыван, засцілае бітон
шоўкам з плямамі кветак,
Дзеля V. і. P. персон –
Маленькіх Дзетак.

У межах імпрэзы – Fashіon паказ.
Мадэлі чары пускаюць у мроі.
Гарсэты ад ліпы, боа ад вярбы
аксесуары ад хвоі.

Запрошаны джаз-бэнд
Кастрычнікам. Акампанемент
Класічны – духавыя –
парывісты вецер, клавішы –
банкі пустыя з суквецця
талентаў Coca-kola,
Ссівелы дождж адбівае
Партыі бубнаў квола

Але спусцее зал. Ды ад дэкора
пакіне шэры тратуар
прырода. У пору
скверу скласці лісце
ў гору. Няспынна
праляцела восем
залаталіўня
тыдняў. Просім
хутчэй наступную
правесці
“Восень”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цырымонія, фестываль, Оскар - Уладзімір Плавінскі