Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Восень любіць

Восень любіць
ранкам запаліць цыгарэту
заплюшчыць вочы і падумаць пра сваю адзіноту
пра тое, што яна – восень кахання
восень надзеяў
саркастычна ўсміхнуцца
успомніўшы
як салодка усё пачыналася

Восень любіць
назіраць як вецер
(адзін з тых жорсткіх салдафонаў восені)
бязлітасна зрывае апошнюю вопратку
з аголеных сарамлівых дрэваў
усё што ім засталося
маўкліва памерці
каб ізноў уваскрэснуць
(калі Камусьці гэта стане патрэбным)

Восень любіць
назіраць як магілы модляцца
як палаюць плаксівыя знічы
і разам з шэрай варонай
якая прыляцела адведаць сваіх памерлых
пакрукаць пра вечнае пра таямнічае
пакрукаць пра надзеі і каханне

Паплакаць разам са знічамі
пра тое што памірае
што болей не вернецца

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восень любіць - Катажына Ляўдацкая