Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восень

Усьцерушыла восень пахкім ветрам
Хмары па-над шэраю ракою,
Стому прэч адкіну разам зь летам
І ўскудлачу валасы рукою

Назьбіраю абярэмак лісьця –
Жоўтага, духмянага, п’янкога,
І не будзе з восені мне выйсьця,
І паселіцца ў душы маёй трывога

Рукі ўскінуўшы у шэрае бяздонне,
Начапляю павуціння ў пальцы,
Дагарае мой апошні жнівень
У вервсьнёўскім звар’яцелым танцы

Адлятаюць прэч маланкі лета,
Час прыйшоў дажджоў, самотных, ціхіх,
Хай малыя восеньскія беды
Мне заменяць леташняе ліха.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Восень - Васіль Сыцэвіч