Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восень і маладзік

Разгараецца балота-
Мох пястуе журавіны,
На рэпітыцыі адлёту
Журавы ў небе клінам.

Гарбуз за плот учапіўся,
Пуза звесіў да зямлі,
Выплыў маладзік, зьдзівіўся-
Прыйшла Яна ўжо..? Калі?

Дыхнула водарам антонаўкі,
Разпусьціла залатыя косы:
Дакраніся да бурштынавай рукі,
Нябёсны сябар безгалосы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Восень і маладзік - Таццяна Станюш