Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш На пракосах

Ад зары прабег прамень шырокі, косы.
Ад мянташак зазвінелі дружна косы.
А на сэрцы аднаго з касцоў вяселле –
Расплятуцца перад ім тугія косы.

Лёгка рэжа коска. Добрая направаі!
Жаўруковы спеў – налева і направа.
Гэта гукі радасці угары віселі:
Віза на любоў законную, на права.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На пракосах - Рыгор Крушына