Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вясёлкавыя гукі

Вясёлкавыя гукі…
***********************************
Ты не сагрэеш ні душу, ні рукі
І пацалункам твар не апячэш.
Згубіліся вясёлкавыя гукі –
Як не старайся, разам не збярэш…

А за акном вясна на гуслях грае.
Шчабечуць птушкі. Сонейка блішчыць.
Спрасонку ветрык цёплы пазяхае.
І хочацца спяваць, кахаць і жыць!

Кудысьці бегчы, ехаць. Спадзявацца
На добрае, на лепшае заўжды!
Забыць багаж былога, усміхацца,
Скасіўшы жах і сумныя гады.

Пасля дажджу ў кропельках вясёлкі
Зноў гукі лёгкакрылыя злавіць.
Ды скласці так, каб не было больш золка.
Так, каб да раны можна прылажыць…
12.03 – 2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вясёлкавыя гукі - Лёля Багдановіч