Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Будзёнаўка

Калісь маленькай вёсачкай была,
Дзе хатаў – усяго каля дзясяткаў двух.
Але ў акрузе знакамітаю слыла
З таго, што назву мела Святы Дух.

Пасля вайны стварылі тут калгас,
Назваўшы імем маршала Будзённага,
Будзёнаўкаю стала вёска у той самы час,-
Дні пацяклі далей жыцця будзённага.

Ішлі гады сваёю чарадой,
Расла і вёска, пацясніўшы лес.
І працавалі людзі у калгасе грамадой,
Яшчэ, таксама,- у мясцовай МТС.

Дзясяткі год мінулі, і змяніўся час.
Жыццё заўжды у руху – гэта дыялектыка.
І зараз СВК імя Кляцкова стаў калгас.
А МТС былая ўжо – “Аграпрамтэхніка”.

Цяпер у вёсцы не злічыць двароў,
Усіх завулкаў, вуліц – каля дваццаці.
І больш за тысячу тут сёння жыхароў
Сумленна, годна крочаць па жыцці.

І у будзёнаўцаў усё, як у людзей:
Працуюць, любяць, ладзяць дабрабыт,
Ствараюць сем’і і расцяць дзяцей,
А як каму прыходзіць пэўны час –
адходзяць у нябыт.

Людскімі лёсамі гартаюцца гады,
Складаюцца ў гісторыі старонкі.
На змену сталаму прыходзіць малады,
Сваім жыццём каб славіць родную старонку…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Будзёнаўка - Пётр Шакола