Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гады мільгаюць, як слупы каля дарогі

Гады мільгаюць, як слупы каля дарогі,
Доўгай чаргой яны прайшлі ўжо з тых пор,
Як на зямлю нашу ступіў фашысцкі вораг
І тут натрапіў на бязлітасны адпор.

Але ніколі не павінен сцерці час
Пра тыя страшныя падзеі ўспаміны.
І тым героям, што змагаліся за нас
Мы аддаем сёння належную даніну.

Мы ушаноўваем мільёны пераможцаў,
Тых, хто прайшлі праз ўсе пакуты той вайны,
Мужна паўсталі супраць катаў і забойцаў,
Каб іх нашчадкі цяпер мірна жыць маглі

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Гады мільгаюць, як слупы каля дарогі - Зміцер Аўчыннікаў