Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калісь глядзеў на сонца я

Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы.
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калісь глядзеў на сонца я - Максім Багдановіч