Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Якім ты вокам на мяне глядзеў?!

Якім ты вокам на мяне глядзеў,
Напэўна, тым, што па жыцці зайздросціў?
На небе ясны месяц зіхацеў,
І я згадзілася пайсці ў госці.

Якім ты вокам на мяне глядзеў,
Калі суседзі грукалі ў дзверы,
А ты хацеў, хацеў, хацеў, хацеў…
Не меў ні вопраткі зусім, ні меры.

Якім ты вокам на мяне глядзеў,
Калі давёў да крыку, да ікоты?!
На небе ясны месяц халадзеў,
Бо бачыў непачаты край работы.

………………………….

А раніцай ты проста анямеў
Ад стакілаграмовай прыгажосці…
Якім ты вокам на мяне глядзеў?!
Напэўна, тым, што па жыцці зайздросціў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Якім ты вокам на мяне глядзеў?! - Валянціна Драбышэўская