Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сталяр

У цёмнай гэтай хаце
Ёсць светлыя вуглы…
Усё яе багацце –
Варштат і два сталы.
А па вуглах – партрэты;
Якая ім пара?! –
Сямейны і з газеты
Партрэт правадыра.
Пустая быццам хата…
Ды толькі гаспадар
Варожыць ля варштата –
У кожнага свой дар.
Жыве, не заўважае,
Ці праведна жыве,
I розум паважае
Ў задумнай галаве.
А сумнага зацьмення
Насунецца гара –
Шукае разумення
У вачах правадыра.
…Гайдаецца з пілою,
I дзень яму малы,
I цёмныя сабою
Высвечвае вуглы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сталяр - Леанiд Галубовiч