Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Гербарый

Калейдаскопамі гісторыі, шляхоў гербамі,
Нібыта дух блакітнавокі, страчана-арыйскі,
Палілог стагоддзяў, быццам невярбальны,
Аб сканчэнні свету цёмнай марай.

Ён безлітасна стары. Гербырый.
Глянуць бы на свет праз вочы серба.

Не святло ад сонца – ад цяпла Марыі
Маці Боскай. Былое былым пакарылі.
Нечым душу жадае азарыць.
Мабыць, “Азарэннямі” Рэмбо Арцюра?
Дзесці і пярсідскі Дарый…
Вось які… бы зацямнённы хмарай.

За здрадай Зеўса сэрца Геры.
За сэрцам Кая катаванні Герды.

Чыім жа богам пакараны
і ракламу тварам створыць.
Дух узнёслы Гукам арый,
Між блакітных поізрк кары…

З Апалонам была Гіпербарэя –
Адказ дэльфійскага аракулу.
Птушкі адшукаюць вырай.

Ён не шукае. Ён адвечны. Не згарыць у пажары,
Як іспанец, крывёю на карыдзе.

Толькі ён павольны. Вельмі стары.
Морам трызніць дэльфінарый.

І як павольная жыцця гіпербала
Грахі даруюць святары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гербарый - Марына Міхалап
 »